Восеньскі кірмаш
У ДУА "Санаторны дзіцячы сад №13 г.Мазыра" прайшла музычная забаўка "Восеньскі кірмаш". Яркія народныя касцюмы, дэкарацыі і ўпрыгажэнні залы стварылі атмасферу сапраўднага свята.
На рынку ветлівыя гаспадыні прапаноўвалі розныя тавары, а дзеці куплялі iх, але расплачваліся сваімі талентамі. Дзеці з задавальненнем распавядалі вершы пра кірмаш, спявалі беларускія народныя песні "Чаму ж мне не пець", вадзілі карагоды, танцавалі "Бульбу", "Трасуху", гулялі ў народныя беларускія гульні "Дудачка", "Вясёлы агарод".
"Восеньскі кірмаш" стаў не толькі забаўкай, але і ўрокам гісторыі і культуры. Мы з гонарам можам сказаць, што традыцыі беларускага фальклору жывуць і перадаюцца ад пакалення да пакалення, і нашы выхаванцы з радасцю працягваюць гэтыя традыцыі.